Разделы

100 выдатных дзеячаў

Аляксей Парфенавіч Сапуноў (27 сакавіка (15 сакавіка паводле ст.ст.) 1851, мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць - 2 кастрычніка 1924) - беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры. Стацкі саветнік. Прафэсар (1913).

Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладнікам у Віцебскай гімназіі, Маскоўскім унівэрсытэце, сакратаром Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту. У 1893 удзельнічаў у стварэньні Віцебскага царкоўна-археалягічнага музэю, у 1909 Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцьця Віцебскага аддзяленьня Маскоўскага археалягічнага інстытуту, у якім у 1911-1922 выкладаў. Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губэрні. Уваходзіў у фракцыю "Саюз 17 кастрычніка". У 1923-1924 чытаў курс беларусазнаўства ў Віцебскім вышэйшым пэдагагічным інстытуце.
Аляксей Сапуноу Аркадзь Падлiскi Аляксей Сапуноу
1.75 руб. Заказать
Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі (5(17).5.1845, Вымна - 28.5(10.6). 1910, Віцебск). Беларускі этнограф, фалькларыст, асветнік, сябра таварыства аматараў прыродазнаўства i этнаграфіі маскоўскага універсітэта (з 1890), рускага геаграфічнага таварыства (з 1897).

Нарадзіўся ў в. Вымна на Віцебшчыне ў сям'і дзяка мясцовай царквы. Пачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай сельскай школе. 3 1855 на працягу 6 гадоў вучыўся ў Віцебскім духоўным вучылішчы. У 1861 як лепшы вучань прыняты на казённае ўтрыманне ў Віцебскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1867. З-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў не змог прыняць прапанову прадоўжыць адукацыю ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі i вымушаны быў шукаць працу. Пасля перападрыхтоўкі ў кастрычніку 1867 прызначаны настаўнікам народнага вучылішча ў в. Лоўжа. Пазней працаваў настаўнікам у гімназіі ў Віцебску i Віцебскай губ., у Свіслацкай i Маладзечанскай семінарыях.
Мiкалай Нiкiфароускi Аркадзь Падлiскi Мiкалай Нiкiфароускi
1.75 руб. Заказать